Этапы станаўлення ААТ "Віцязь"
Прадпрыемства павялічыла пастаўкі прадукцыі на экспарт больш як у 3,5 раза.
Станоўчая дынаміка экспарту забяспечваецца ў асноўным за кошт нарошчвання вытворчасці тэлевізійных прымальнікаў. Іх доля ў агульным аб'ёме знешніх паставак у 2019 годзе перавысіла 85 працэнтаў. За гэты перыяд "Віцязь" выпусціў каля 150 тысяч тэлевізараў. У ліку важнейшых экспартных пазіцый застаюцца вырабы з пластмасы ў прыватнасці, кантэйнеры для даспявання сыру, па якіх удалося захаваць аб'ёмы продажаў у краіны ЕС, а таксама выйсці на рынак Украіны. Не зніжаецца попыт на бытавую тэхніку і медыцынскія вырабы "Віцязя" ў Расіі, Казахстане, Украіне.
Прадпрыемства пачынае распрацоўку і выпуск электра-зарадных станцый для электрамабіляў у 2-х выкананнях - ЕС-301 і ЕС-302, LED-тэлевізараў вялікіх дыяганаляў з функцыяй "SMART" і дазволам UHD, медыцынскае абсталяванне, а таксама праводзіць прэзентацыю ліфтавага аўтаматызаванага склада, нарошчвае аб'ёмы вытворчасці амаль на 18 працэнтаў. Паспяхова выходзіць на знешні рынак: тэмп росту экспарту склаў 285 працэнтаў.
Распрацоўваюцца і рэалізуюцца розныя віды медтэхнікі, спецтэхнікі, паспяхова рэалізуюцца заказы інструментальнай і нарыхтоўчай вытворчасці, цэхам пластмас.
Створана транспартнае унітарнае прадпрыемства "ВіцебскЛагістыка".
Асноўны від дзейнасці - аказанне паслуг па грузаперавозках, дыягностыка, навучанне насельніцтва ў аўташколе.
Створана унітарнае прадпрыемства па аказанні медыцынскіх паслуг "О-Мед".
Створана вытворчае унітарнае прадпрыемства "Віцебск-Агра".
Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца вырошчванне агародніннай прадукцыі.
Створана гандлёвае унітарнае прадпрыемства "Галактыка-Трэйд", асноўным відам дзейнасці якога з'яўляецца продаж бытавой тэхнікі і электронікі розных вытворцаў па канцэпцыі "крама дома". Крамы прадстаўлены ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь.
15 сакавіка 2010 года прадпрыемства рэарганізавана ў Адкрытае акцыянернае таварыства "Віцязь".
Павялічаны выпуск будаўнічых матэрыялаў. Да 1 кастрычніка ўчастак будматэрыялаў Рамонтна-будаўнічага ўпраўлення "Віцязь" выпусціў 10.000.000 штук тратуарнай пліткі. Асвоены новыя тэхналогіі ў вытворчасці будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў, пачаты выпуск фарбы фасаднай, інтэр'ернай, для сцен і для столяў. У рамках праграмы імпартазамяшчэння распачаты масавы выпуск шырокага асартыменту кампактных энергазберагальных лямпаў.
Лінейку LCD-тэлевізараў папоўнілі мадэлі premium-класа ў корпусе з натуральнага дрэва і з палепшаным акустычным суправаджэннем.
Па праграме развіцця лічбавага тэлебачання ў Рэспубліцы Беларусь пачаты выпуск лінейкі лічбавых цюнараў "Віцязь". У рамках праграмы імпартазамяшчэння распачата вытворчасць бытавых мікрахвалевых печаў і фенаў для валасоў. Асвоены выпуск новых відаў медыцынскай тэхнікі, апарата электрастатычнага масажу, поўнай лінейкі паравых стэрылізатараў ёмістасцю ад 10 да 100 літраў. Запушчана вытворчасць стэрэаманітораў для геадэзіі і медыцыны. Пашыраны асартымент і павялічаны выпуск будаўнічых матэрыялаў для жыллёвага і дарожнага будаўніцтва. Пачата масавая вытворчасць будаўнічых блокаў з новага перспектыўнага матэрыялу - пенаполістыролбетону.
Асвоена вытворчасць хатняй бытавой тэхнікі: пыласосаў, электрычных чайнікаў, прасаў.
За развіццё, абнаўленне асартыменту і асваенне новых відаў імпартазамяшчальных тавараў "Віцязь" удастоены дыплома XII Рэспубліканскай выставы-кірмашу "Культбытгаставары" (Республиканская выставка-ярмарка "Культбытхозтовары").
Пачаты выпуск DVD-прайгравальнікаў.
У план вытворчасці ўключана больш за 70 розных мадэляў тэлевізараў, у тым ліку з дыяганалямі кінескопа 63 см і 72 см, а таксама LCD-тэлевізары з дыяганаллю 15, 20, 26, 32, 37 і 42 цалі. У продаж паступілі 6 мадэляў DVD-прайгравальнікаў і лінейка LCD-тэлевізараў PREMIUM.
Пачата масавая вытворчасць тэлевізараў "Віцязь" на базе новага монашасі МШ-75.
Дадзены старт масавай рэалізацыі тэлевізараў LUXOR новага пакалення. Мадэлі – «шасцёрачкі», якія абнавілі папулярную лінейку тэлевізараў з абсалютна плоскім экранам, створаны на базе монашасі МШ-76.
Выраблена і рэалізавана звыш 600 000 тэлевізараў каля 80 мадэляў.
Выпушчаны новыя мадэлі тэлевізараў "Віцязь" 7-га пакалення, якія адказваюць усім сусветным стандартам. Агульны мадэльны шэраг уключае звыш 100 мадэляў з дыяганалямі ад 37 да 72 сантыметраў самых разнастайных дызайнаў і каляровых рашэнняў.
Выпушчана 550 000 тэлевізараў больш за 50 мадэляў.
РУВП "Віцязь" выпусціла ўжо больш за 30 мадэляў тэлевізараў з памерам экрана ад 14 да 29 цаляў (34-72 см).
Адметнымі асаблівасцямі тэлевізараў "Віцязь" з'яўляюцца уніфікаванае монашасі; 90-100 праграм; сістэма меню; таймер карыстальніка; тэлетэкст; магчымасць хуткага прагляду праграм; абарона абранай праграмы ад непажаданага (несанкцыянаванага) прагляду.
У вытворчасці асвоена якасна новая тэхналогія СМД (SMD) мантажу і быў выпушчаны першы айчынны тэлевізар з абсалютна плоскім кінескопам 54 см па дыяганалі.
Прадпрыемства паўторна пацвердзіла сваё званне "Лаўрэат прэміі ўрада РБ за якасць", прадукцыя прадпрыемства стала лаўрэатам конкурсаў "Лепшыя тавары РБ на рынку Расіі" і "100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь".
У сувязі са змяненнем беларускага заканадаўства адбываецца перарэгістрацыя прадпрыемства ў Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства "Віцязь".
У тым жа годзе адбыўся візіт на прадпрыемства Прэзідэнта РБ - А. Р. Лукашэнка. Гадавы выпуск тэлевізараў перавысіў 300 тысяч.
Прадпрыемства выпусціла 3-мільённы тэлевізар.
Вытворчасць тэлевізараў сертыфікавана па Міжнароднай сістэме якасці ІСО (ISO) 9001.
Павялічаны тэрмін гарантыйнага абслугоўвання тэлевізараў да 25 месяцаў. Пачаты серыйны выпуск папулярных мадэляў тэлевізараў "Вікінг" і "Генезіс" і вытворчасць аналага-лічбавых тэлевізараў новых мадэляў. Прадпрыемству прысуджаны дыплом лаўрэата прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
Пачата вытворчасць аналога-лічбавых тэлевізараў з памерам экрана 37, 51 і 54 см.
Пачатак серыйнага выпуску аналагавых тэлевізараў шостага пакалення, асваенне вытворчасці вырабаў супрацьпажарнай тэхнікі.
ВА "Віцязь" перайшло да выпуску тэлевізараў 6-га пакалення на монашасі ў пластмасавых карпусах.
У гэтым жа годзе ў складзе аб'яднання быў створаны аварыйна-выратавальны атрад "Віцязь"; арганізаваны вытворчасць вузлоў і блокаў, зборачна-рэгуліровачную вытворчасць, дрэваапрацоўчую вытворчасць; створаны інжынерна-вытворчы комплекс "Віцязь-С".