XXVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных
тэхналогіях "ТІБО-2019" прайшоў 8-12 красавіка ў
"Мінск-Арэне". У 2019 годзе ўдзел у форуме прынялі больш за 100
кампаній з 16 краін свету. У дадатак да традыцыйных раздзелаў “ТІБО” у 2019
годзе на выставе быў новы тэматычны блок – “Экасістэма інавацый”. Тэматыка форуму: нацыянальная тэлекамунікацыйная
інфраструктура, сучасная ІТ-архітэктура, тэхналагічныя трэнды, кібербяспека,
вытворчасць праграмнага забеспячэння, тэлевізійныя, мультымедыйныя і гульнявыя
тэхналогіі, робататэхніка, лічбавае выдавецтва і паліграфія,
інтэрнет-тэхналогіі і інтэрнет-паслугі. Беларусь займае 32-е месца па індэксу
развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (рэйтынг Міжнароднага саюза
электрасувязі) і ўваходзіць у групу краін з высокім узроўнем развіцця
інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры. Форум "ТІБО" праводзіцца
з 1994 года і з'яўляецца адным з найбуйнейшых у краінах СНД і Балтыі. Яго
ўдзельнікі - вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага
абсталявання, камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі,
пастаўшчыкі ІКТ-паслуг. У 2019 годзе ААТ "Віцязь" прадставіла новыя
віды прадукцыі - электразарадныя станцыі для электрамабіляў і электравеласіпеды.
Фотагалерэя
1/6
—