Віцязь, ўпэўненае развіццё!
Сёння ААТ "Віцязь" - буйнейшае прамысловае прадпрыемства горада Віцебска і адно з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь.
ААТ "Віцязь" мае вялікі вопыт, тэхнічныя і інтэлектуальныя магчымасці, шматгадовую гісторыю вытворчай і навуковай дзейнасці ў розных сегментах рынку. Гэта з'яўляецца асновай далейшага развіцця прадпрыемства.
У развіцці ААТ "Віцязь" ставіць перад сабой задачу правесці дыверсіфікацыю структуры прадпрыемства на кароткатэрміновую (1 год), сярэднетэрміновую (5-10 гадоў), доўгатэрміновую (15 гадоў) і на базе існуючых вытворчасцей, цэхаў стварыць шэраг самастойных прадпрыемстваў з правам юрыдычнай асобы.
ААТ "Віцязь" прадоўжыць развіццё стратэгіі па дыверсіфікацыі вытворчасці як у існуючых, так і ў новых напрамках бізнесу. На базе таварыства будзе створана група кампаній (даччыных і сумесных з інвестарамі) - асобных бізнес-адзінак, якія самастойна забяспечаць далейшае развіццё выдзеленага напрамку, распрацаваўшы ўласную маркетынгавую стратэгію прасоўвання свайго прадукту на рынках збыту.
ААТ "Віцязь" і створаныя на яго базе бізнес-адзінкі будуць экспартна-арыентаванымі і інтэграваны ў СЭЗ "Віцебск". Асноўныя рынкі збыту прадукцыі - Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя і іншыя краіны СНД, а таксама краіны ЕС.
ААТ "Віцязь" у кожным бізнес-кірунку плануе стымуляваць тэндэнцыю не толькі па павелічэнні наменклатуры вырабаў, удасканальваючы і мадэрнізуючы прадукцыю, абсталёўваючы яе навейшымі і ўнікальнымі спажывецкімі ўласцівасцямі, але і стымуляваць стварэнне новых перспектыўных прадуктаў, здольных вытрымаць канкурэнцыю на сусветным рынку, цалкам адаптаваных да розных патрабаванняў таго ці іншага рынка (рэгіёну).
ААТ "Віцязь" прыме комплекс мер па захаванні, прасоўванні і павелічэнні кошту карпаратыўнага брэнда "Віцязь", які з'яўляецца прызнаным здабыткам Рэспублікі Беларусь.
Прадукцыя, якая плануецца да выпуску групай кампаній ААТ "Віцязь" для масавага спажывання, арыентавана на спажыўцоў з сярэднім і вышэй за сярэдні ўзровень даходу, для розных узроставых катэгорый. Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння па ўзроўні цаны/якасці, спажывецкіх уласцівасцей павінна адпавядаць лепшым сусветным узорам.
Місія ААТ "Віцязь"
Стратэгічныя мэты ААТ "Віцязь"
- Упэўненае развіццё кампаніі - прымяненне ў працэсе вытворчасці высакаякасных матэрыялаў і камплектуючых, што служыць Вашым гарантам даверу да нашай прадукцыі.
- Рост імпартазамяшчальнай прадукцыі - выпуск беларускай прадукцыі, якая нічым не саступае аналагічнай прадукцыі замежных вытворцаў, адрознай высокай якасцю і прастатой выкарыстання, закліканай зрабіць Ваша жыццё больш зручным, цікавым і гарманічным.
- Павелічэнне экспарту тавараў пад брэндам "Віцязь" - гэта эфектыўны спосаб уздыму нацыянальнай эканомікі і ўваходу на сусветны рынак.
Філасофія ААТ "Віцязь"
Упэўнена |
Проста |
Свабодна |
Гарманічна |
|
Упэўненая праца нашых вырабаў дае Вам упэўненасць у сабе і навакольным свеце. | Пачуццё ўпэўненасці ў прастаце выкарыстання нашай прадукцыі ўсяляе ў Вас простыя і зразумелыя рашэнні. | Прастата выкарыстання нашай прадукцыі дорыць Вам пачуццё свабоды. | Пачуццё свабоды абуджае ў Вас унутраную гармонію. | |
Мы аб'ядноўваем усіх, хто ўпэўнены ў сабе, прама выяўляе свае пачуцці і запатрабаванні, меркаванні - без пагрозы і ўшчамленні іншых, без страху і турботы. | Кожны наш выраб створаны пашырыць Вашы ўяўленні аб магчымасцях простага выкарыстання і падарыць пачуццё ўпэўненасці і задавальненні ад сваёй працы. | Разам з нашай прадукцыяй Вам становіцца свабодна адчуваць, чуць, бачыць, тварыць, ствараць. | ММы напаўняем Ваш навакольны свет гармоніяй, прыгажосцю і спакоем. Разам з намі Ваш хаатычны стыль жыцця становіцца спакойным і гарманічным. | |
Стань упэўненым у сабе разам з намі. | З нашай прадукцыяй усё проста - проста купіць, проста выкарыстоўваць, з ёй проста жыць. | З намі Вам проста адчуваць свабоду. | Гармонія ўсяляе ў Вас пачуццё ўпэўненасці. |