Працоўны калектыў ААТ "Віцязь" далучыўся да дабрачыннага марафону дапамогі медыкам. Сёння на прадпрыемстве перадалі першую партыю бытавой і медыцынскай тэхнікі гарадскім медустановам, паведаміў журналістам генеральны дырэктар акцыянернага таварыства Генадзь Азараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Дабрачынная акцыя стартавала на прадпрыемстве на
гэтым тыдні. За некалькі дзён была сабрана сума, неабходная для набыцця 15
ЗВЧ-печаў. Таксама ад прадпрыемства будуць перададзены медустановам 5
сухапаветраных тэрмастатаў, прызначаных для атрымання і падтрымання ўнутры
рабочай камеры стабільнай тэмпературы, неабходнай для правядзення
бактэрыялагічных, мікрабіялагічных, санітарна-біялагічных, вірусалагічных і
біяхімічных даследаванняў. Бытавая тэхніка паступіць у бальніцы горада, а тэрмастаты
размеркаваны паміж лабараторыямі з найбольшай нагрузкай, дзе вядзецца
дыягностыка каранавіруснай інфекцыі. Тры тэрмастаты перададуць у лабараторыю
інфекцыйнай бальніцы і па адным - у лабараторыі абласнога цэнтра гігіены і
цэнтра дэрматалогіі і касметалогіі, якія зараз працуюць практычна ў
кругласутачным рэжыме. "Акцыя атрымала вялікую падтрымку ў калектыве,
таму будзе працягвацца. Па меры збору сродкаў мы і надалей па ўзгадненні з
аблздравам будзем закупляць і перадаваць неабходную медыкам тэхніку. Таксама мы
заклікаем далучыцца да нашай ініцыятывы, прадукцыя для гэтых мэт будзе
прадавацца па сабекошце ", - падкрэсліў Генадзь Азараў. Самыя шчырыя словы
падзякі ўсім неабыякавым работнікам "Віцязя" і кіраўніцтву
прадпрыемства ад імя медыкаў выказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення
па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Мікалай Каспіровіч. "Вялікі
дзякуй усім, хто спрабуе аблегчыць працу медыцынскіх работнікаў, дапамагае
стварыць умовы для іх камфортнай работы. Ваша падтрымка і клопат каштоўныя, як
ніколі, - падкрэсліў ён. - Добрых слоў шмат не бывае, таму хацелася б
падзякаваць усім людзям, якія сёння аказваюць". любую спонсарскую
дапамогу, пералічваюць грошы на дабрачынныя рахункі бальніц. Мы вельмі ўдзячныя
за ўдзел і цеплыню вашых сэрцаў". Віцебскі тэлевізійны завод "Віцязь"
утвораны ў 1976 годзе. У 2010-м прадпрыемства акцыяніравана са 100%-най доляй
дзяржавы ў статутным фондзе. Сёння ААТ "Віцязь" - шматпрофільнае
прадпрыемства, развівае 26 відаў дзейнасці, у тым ліку выпуск тэлевізійнай і
бытавой тэхнікі, медыцынскага абсталявання, электразарадных станцый і іншых
высокатэхналагічных вырабаў, а таксама шырокі спектр вытворчых паслуг. Па
выніках 2019 года прадпрыемства спрацавала з чыстым прыбыткам, тэмп росту
аб'ёму вытворчасці па індэксе фізічнага аб'ёму склаў каля 150 працэнтаў.
Забяспечаны рост узроўню сярэдняга заробку прыкладна на 20%. На прадпрыемстве
працуе каля 1 тыс. чалавек.
Фотагалерэя
1/7
—