19 лютага ў Віцебску адбылася цырымонія
ўзнагароджання лаўрэатаў абласной прэміі "Чалавек года Віцебшчыны -
2020". Адзін з 50 лепшых прадстаўнікоў сваёй сферы па выніках 2020 года -
генеральны дырэктар ААТ «Віцязь» Азараў Генадзь Пятровіч. На мерапрыемстве
прысутнічала дэлегацыя Таварыства: Злева-направа: Зайцаў В.Л. - Галоўны
інжынер, Азараў Г.П. - Генеральны дырэктар, Бабак А.М. - Першы намеснік
генеральнага дырэктара, Лігачоў І.А. - Начальнік аддзела маркетынгу і збыту. Нягледзячы
на працу ў неспрыяльных умовах пандэміі, у 2020-м годзе Таварыству ўдалося
павялічыць экспарт прадукцыі амаль у 2.5 разы ў параўнанні з папярэднім годам.
Рост аб'ёмаў вытворчасці склаў 177,2%, выручкі ад рэалізацыі прадукцыі -
173,3%.
Фотагалерэя
1/1
—