З 12 па 15 кастрычніка 2021 г. у г. Мінску праходзіў
XXV Юбілейны Беларускі энергетычны і экалагічны форум, які ўключаў міжнародную
спецыялізаваную выставу «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»
(EnergyExpo 2021), у якой прыняло ўдзел ААТ «Віцязь». У ходзе выставы ААТ
"Віцязь" прадэманстравала наведвальнікам інавацыйную прадукцыю
ўласнай вытворчасці. Адным з яркіх узораў, выстаўленых на стэндзе, стаў
электрычны ацяпляльны кацёл К04-01С, які мае тры варыянты тэхнічнага выканання.
Прадстаўлены ўзор, пазіцыянуецца як ацяпляльная прылада, прызначанае для
ўладальніка жылога памяшкання. Таксама, на выставе былі прадстаўлены ўзоры
новых мадэляў электразарадных станцый, намінальнай магутнасцю 22кВт і 50КВт
пастаяннага і пераменнага току. Прадстаўленыя мадэлі электразарадных станцый
выклікалі цікавасць у наведвальнікаў мерапрыемства, не толькі ў прыватных
уладальнікаў электрамабіляў, але і ў прадстаўнікоў кампаній розных сфер
дзейнасці.