ААТ "Віцязь" прыняло ўдзел у дзявятым
Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у Гродне 30 чэрвеня і 1 ліпеня
2022 года на адкрытай прасторы Гродзенскага тэхнапарка. Форум сабраў больш за
250 прадстаўнікоў з РФ і больш за 500 - з Беларусі. На стэндзе Таварыства былі
прадстаўлены экспанаты ўласнай вытворчасці: электразарадныя станцыі, электрычны
ацяпляльны кацёл і тэлевізійная тэхніка.
Фотагалерэя
1/4
—