На мінулым тыдні ААТ "Віцязь" прыняло ўдзел у штогадовым вядучым форуме аграрыяў "БЕЛАГРА", які абагульняе міжнародны вопыт у аграпрамысловым машынабудаванні, служыць пошукам арыгінальных інавацыйных рашэнняў у сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і безадходных тэхналогій.
Удзел у выставе даў магчымасць знайсці новых партнёраў,
даведацца пра новыя тэндэнцыі ў развіцці аграрнай галіны, абмяняцца вопытам, дастойна
прадставіць сваю прадукцыю, паказаць апошнія навінкі: стацыянарныя
электразарадныя станцыі для электратранспарту і станцыі насценнага мантажу.