ААТ "Віцязь " пачало вытворчасць тэлевізараў з дыяганаллю 100 цаляў. Выпуск інавацыйных вырабаў засвоены ў рамках Года якасці. У мадэлях зроблены акцэнт на якасць малюнка і гуку. Рэалізаваная магчымасць праваднога падлучэння да Інтэрнэту. Дадаткова тэлевізары аснашчаны модулямі Wi-Fi і Bluetooth. Аперацыйная сістэма з галасавым кіраваннем. Такім чынам, у цяперашні час лінейка ААТ "Віцязь" прадстаўлена мадэлямі з дыяганаллю: 24, 40, 43, 50, 55, 65, 75, 85 і 100 цаляў. Таксама прадпрыемства вырабляе тэлевізары з сучасным безрамочным дызайнам, які стварае эфект поўнага апускання. Усяго ж за час працы завод вырабіў больш за 7 000 000 тэлевізараў.