У мінулыя выхадныя з вялікім поспехам прайшоў IV Турыстычны злёт сярод калектыву ААТ "Віцязь". На базе турысцка-аздараўленчага комплексу «Лосвіда» 3 каманды спаборнічалі ў розных відах спорту і конкурсах.
Спаборніцтвы прайшлі ў тэхніках пешаходнага, воднага і веласіпеднага турызму, праходжанні трасы ў вераўчаным мястэчку, перацягванні каната, творчым музычным конкурсе, а таксама ў іншых дысцыплінах.
Карпаратыўны адпачынак набывае ўсё большую папулярнасць і становіцца сапраўдным святам для супрацоўнікаў!